Мост (партыя)
Мост | |
---|---|
Заснавальнік | Бела Бугар |
Дата заснавання | 30 чэрвеня 2009 |
Дата роспуску | 2 кастрычніка 2021 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | абарона інтарэсаў венгерскага насельніцтва, міжнацыянальны дыялог |
Інтэрнацыянал | |
Колькасць членаў | 5 350 |
Месцаў у Нацыянальнай Радзе |
14 / 150 |
Месцаў у Еўрапарламенце |
0 / 13 |
Сайт | mosthid.sk (славацк.) (венг.) (англ.) |
Мост (Most — Híd; славацк.: Most, венг.: Híd; абодва слова абазначаюць «мост») — палітычная партыя Славакіі, якая прадстаўляе пераважна інтарэсы венгерскай нацыянальнай меншасці. У адрозненне ад іншай венгерскай партыі Славакіі — Партыі венгерскай кааліцыі — партыя Мост ставіць сваёй мэтай наладжванне дыялогу паміж венграмі і славакамі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партыя была створана 30 чэрвеня 2009 года Белай Бугарам, якія быў адным з заснавальнікаў Партыі венгерскай кааліцыі і яе лідарам у 1998—2007 гады. У новую партыю таксама ўвайшлі іншыя вядомыя дзеячы ПВК — Габар Галь, Ласла Надзь, Жолт Надзь і іншыя. У выніку расколу абедзве венгерскія партыі апынуліся сам-на-сам перад магчымасцю быць непрадстаўленымі ў парламенце новага склікання — колькасць венграў у Славакіі складае прыкладна 10% насельніцтва пры пяціадсоткавым бар’еры на праходжанне ў парламент. Аднак ідэалогія партыі заснавана на ідэі супрацоўніцтва славакаў і венграў, і ў адпаведнасці з гэтым віцэ-старшынёй партыі з’яўляецца славак Рудальф Хмель. Паводле апошніх апытанняў, перад парламенцкімі выбарамі 12 чэрвеня 2010 года партыя была здольная разлічваць на 6,5% галасоў — на 1,3% менш за Партыю венгерскай кааліцыі[1], якая знаходзілася на грані праходжання ў парламент. На выбарах партыя атрымала 205 538 (8,12%) галасоў і 14 дэпутацкіх мандатаў, а Партыя венгерскай кааліцыі не здолела пераадолець пяціадсоткавы бар’ер. Такім чынам, «Мост» стаў адзіным прадстаўніком венгерскай супольнасці ў парламенце.